Здавалася б, навіна не вельмі здзіўляльная. Улічваючы хуткасць, з якой лётаюць гэтыя «каралі» дарог, само па сабе здарэнне звыклае. Але заслугоўвае ўвагі наступны факт: байкер прыцягваўся да адказнасці 72 разы! Найбольш часта — здагадайцеся — за перавышэнне хуткасці.
І вось вынік. Па звестках ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, на закругленні ўчастка пінчанін не справіўся з кіраваннем матацыклам «Кавасакі», з'ехаў у кювет і перакуліўся. 29-гадовы пасажыр, жыхар вёскі Ставок, атрымаў сур'ёзныя траўмы і памёр на месцы здарэння. Кіроўца матацыкла ў цяжкім становішчы шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Пінскай цэнтральнай бальніцы. Устаноўлена, што мужчыны былі без моташлемаў.
Сяргей КУЛАКОЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-kulakou
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz