Часовы тралейбусны маршрут №926 арганізуецца 18-19 жніўня да "Чыжоўка-Арэны" у Мінску ў сувязі з правядзеннем міжнародных спаборніцтваў па дзюдо European Judo Open, паведамляецца на сайце прадпрыемства "Мінсктранс" [1].
Маршрут будзе працаваць з 15.30 да 16.30 і з 18.30 да 19.30. Тралейбус будзе адпраўляцца ад станцыі метро "Аўтазаводская".
Спасылкі
[1] http://www.minsktrans.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/traleybus
[3] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-transpart
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyudo