З 72 гадоў жыцця больш за 45 Мікалай Кірычэнка [1] аддаў служэнню сцэне. Уся яго творчае жыццё праходзіла ў сценах Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
І менавіта тут - на галоўнай сцэне краіны - развітваюцца з акцёрам. У зале - родныя, сябры, калегі і прыхільнікі таленту. Мікалай Кірычэнка валодаў незвычайным акцёрскім магнетызмам, - так кажуць прыхільнікі. Ён мог сыграць камедыю і драму - і гэта актыўна выкарыстоўвалі рэжысёры. На рахунку акцёра - больш за 90 роляў у тэатры і кіно.
Акцёра і педагога (Мікалай Кірычэнка выкладаў у Акадэміі мастацтваў), па тэатральнай традыцыі, праводзяць апладысментамі. Пахаваюць народнага артыста Беларусі на Маскоўскіх могілках сталіцы.
ont.by [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180815/1534322359-payshou-z-zhyccya-narodny-artyst-belarusi-mikalay-kirychenka
[2] http://ont.by/news/our_news/v-minske-proschayutsya-s-narodnim-artistom-belarysi-nikolaem-kirichenko
[3] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-kirychenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/razvitanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/artyst
[6] https://zviazda.by/be/tags/akcyor