Усіх ахвотных запрашаюць прыняць удзел у святкаванні, што пройдзе ў суботу, 18 жніўня.
Тэатралізаванае шэсце стартуе ад аўтастанцыі а 10-й гадзіне раніцы і фінішуе на плошчы 40 год Кастрычніка.
У гарадскім скверы па вуліцы Леніна размесціцца «Горад майстроў», можна будзе пачаставацца прадукцыяй «Чырвонага харчавіка».
На адкрытай канцэртнай пляцоўцы гасцей чакае выстаўка рэтра-аўтамабіляў, ушанаванне працоўных дынастый, ганаровых грамадзян раёна, канцэрт артыстаў са сталіцы і Брэста.
Завершыцца свята фаер-шоу, феерверкам і дыскатэкай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/talachyn