Цёплае і дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу, 18 жніўня, у асобных раёнах краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцей прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—17 градусаў цяпла, днём — плюс 22—29 градусаў. У нядзелю, 19 жніўня, дажджоў стане менш. Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туманы. Вецер няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты. Уначы будзе плюс 13—18 градусаў цяпла, днём — 22—29.
Паводле папярэдняга прагнозу, у пачатку наступнага тыдня рэзкіх змяненняў у характары надвор'я не чакаецца, а жнівень працягне радаваць цяплом
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore