Спрабавалі схаваць зламыснікі ў міжстолевай прасторы купэ вагона пасажырскага цягніка, які рухаўся з Санкт-Пецярбурга ў Кіеў.
Прэс-служба гомельскай мытні паведамляе, што буйную партыю ювелірных вырабаў затрымалі ў пункце пропуску «Церуха» — на граніцы з Украінай. Пры правядзенні мытнага надгляду пасажырскага цягніка былі знойдзены чорныя пакеты. У іх было больш за 550 падвесак, ланцужкоў, бранзалетаў і іншых прадметаў. На бірках вырабаў пазначана, што яны выраблены са срэбра і маюць пазалоту. Папярэдне агульны кошт тавару, які перамяшчаўся незаконна, склаў больш за Br70 тысяч. Вырабы канфіскаваны і накіраваны на экспертызу ў мытную лабараторыю.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne