Футбалісты брэсцкага і мінскага "Дынама" завяршылі выступленне ў Лізе Еўропы.
Брастаўчане не змаглі перамагчы кіпрскі "Апалон" па суме дзвюх сустрэч 3-га кваліфікацыйнага раўнда. Пасля гасцявога паражэння (0:4) на сваім полі дынамаўцы шмат атакавалі, але змаглі вызначыцца толькі аднойчы. Незадоўга да фінальнага свістка пераможны гол забіў Павел Няхайчык - 1:0. У барацьбе за выхад у групавы этап ЛЕ футбалісты "Апалона" двойчы сустрэнуцца з нарвежскім "Мольдэ".
Мінскае "Дынама" таксама завяршыла свой шлях у кваліфікацыі Лігі Еўропы. Мінчане не змаглі ўтрымаць сваю перавагу над піцерскім "Зенітам", атрыманую дома (4:0), і разгромна ўступілі ў гасцях - 1:8 (у дадатковы час). Наступным сапернікам зенітаўцаў будзе швейцарскі "Базель".
У галоўным кантынентальным турніры Лізе чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ ў барацьбе за выхад у групавы раўнд двойчы сустрэнецца з чэмпіёнам Нідэрландаў ПСВ. 21 жніўня сапернікі сустрэнуцца ў Барысаве, а 29 жніўня згуляюць у Эйндховэне. Каманда, якая прайграе, прадоўжыць еўракубкавы сезон на групавым этапе Лігі Еўропы.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/sport/view/futbolisty-dinamo-minsk-ustupili-zenitu-v-otvetnom-matche-no-vyshli-v-plej-off-ligi-evropy-314343-2018/
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/spartsmeny
[5] https://zviazda.by/be/tags/dynama-minsk-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/zenit-0