Супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі дырэктара па месцы працы з доказамі злачынства. Ён атрымаў хабар ад прадстаўніка камерцыйнай структуры Мінска за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавора пастаўкі электраабсталявання, падпісанне рахунка-пратакола і своечасовую аплату па дагаворы.
Суд прыгаварыў былога дырэктара да трох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама фігурант пазбаўлены права займаць пэўныя пасады.
Сяргей КУЛАКОЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-kulakou
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal