У Польшчы ў раёне горада Лешчава Дольная, недалёка ад Пшэмышля, аўтобус украінскай рэгістрацыі з'ехаў з дарогі, знёс плот і сарваўся ў прорву. Падзея адбылася позна ўвечары 17 жніўня. Па папярэдніх дадзеных, у аварыі загінулі тры чалавекі, пацярпелі каля 50 чалавек, у тым ліку дзяцей. Усяго ў аўтобусе знаходзілася 54 чалавекі, большасць з іх на момант ДТЗ спалі. Пра гэта паведамілі ў Ваяводскай выратавальнай службе Пшэмышля.
Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, частка пацярпелых ужо самастойна выбралася з аўтобуса, астатнія былі заціснуты канструкцыямі аўтамабіля, некаторыя з іх знаходзіліся без прытомнасці. Паводле звестак медыкаў, у выніку ДТЗ трое людзей загінулі. 11 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. Усіх пацярпелых даставілі ў бальніцу. Паведамляецца, што некаторыя пасажыры сцвярджаюць, што кіроўца аўтобуса ехаў занадта хутка.
unian.net [1]
Спасылкі
[1] https://www.unian.net/world/10229244-v-polshe-razbilsya-avtobus-s-ukrainskimi-turistami-troe-pogibshih-polsotni-postradavshih-foto.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/polshcha