Рост дабрабыту людзей будзе з'яўляцца асноўнай ацэнкай працы абноўленага складу ўрада Беларусі. Пра гэта журналістам заявіў Сяргей Румас, якога кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў [1] прэм'ер-міністрам.
"Сёння ўсе праграмныя дакументы на пяцігодку, якія неабходныя для работы ўрада і ўстойлівага функцыянавання эканомікі, прынятыя. І зменены склад урада будзе па ім працаваць", - сказаў Сяргей Румас.
Разам з гэтым Прэзідэнт пры прызначэнні падкрэсліў некалькі важных акцэнтаў, якія павінны быць уласцівыя абноўленаму складу ўрада. "Першае - дысцыпліна. Напэўна, не сакрэт, што прычынай кадравых змяненняў ва ўрадзе з'явіліся пытанні, якія выявіліся ў Оршы, і цэлы шэраг іншых. Кіраўнік дзяржавы пачаў з гэтага - пытанні дысцыпліны, прыстойнасці і пытанні дабрабыту людзей", - адзначыў прэм'ер-міністр .
"Што тычыцца апошняга, кіраўнік дзяржавы падрабязна спыніўся на гэтым. І рост дабрабыту людзей будзе з'яўляцца асноўнай ацэнкай працы абноўленага складу ўрада", - падкрэсліў Сяргей Румас.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20180818/1534586390-prezident-zmyaniu-kiraunictva-urada-premeram-pryznachany-syargey-rumas
[2] http://www.belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rumas