Труп жанчыны выявілі ў нядзелю, 19 жніўня, прыкладна ў 15 гадзін 30 хвілін у адным з сельскіх населеных пунктаў Ганцавіцкага раёна паблізу фермы.
Пасля праверкі высветлілася, што загінулая - мясцовая жыхарка 1977 года нараджэння. На целе былі выяўленыя прыкметы гвалтоўнай смерці.
Ганцавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У забойстве падазраецца яе муж 1968 года нараджэння. У цяперашні час супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўсталяванне eго месцазнаходжання.
sb.by [1]
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/v-gantsevichakh-obnaruzhili-trup-zhenshchiny-s-mnozhestvennymi-travmami.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/gancavicki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva