У трэцюю нядзелю жніўня.
І разам з тым прайшло і свята вёскі. Вёска Неглюбка заўсёды славілася сваімі тканымі ручнікамі і майстрамі. Яшчэ ў нядаўным мінулым ў кожнай хаце стаялі кросны – драўляны ткацкі станок, а кожная гаспадыня была сапраўднай мастачкай.
Ткацтву Неглюбкі прысвоены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. У скверы перад вясковым Цэнтрам ткацтва на час правядзення свята прайшла выстаўка рушнікоў-узораў рукадзелля, сапраўдных шэдэўраў. Перад вяскоўцамі і гасцямі славутай вёскі выступілі артысты мастацкай самадзейнасці раёна, а таксама ўдзельнікі летняга пленэру па ткацтве, які праходзіў напярэдадні свята.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/gistoryya-i-etnagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/tkactva
[5] https://zviazda.by/be/tags/vetka-vyoska-neglyubka