Ураджай у краіне амаль сабраны. Пра гэта сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Усяго з палёў убралі больш за пяць мільёнаў тон збожжавых і зернебабовых культур. Сярэдняя ўраджайнасць склала 26,5 цэнтнера з гектара.
Практычна завершана ўборачная кампанія ў Брэсцкай вобласці, дзе збожжа засталося на 1,7 % плошчаў. Агульны намалот там склаў 922,8 тысячы тон.
Завяршаецца ўборка і на Міншчыне. Там аграрыі сабралі самы вялікі ўраджай па краіне — 1289,4 тысячы тон. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях з палёў вывезлі 566,2 тысячы тон і 859,6 тысячы тон адпаведна. Набліжаюцца да завяршэння работы і ў паўночным рэгіёне. Намалот у Віцебскай вобласці — 684,6 тысячы тон (там убралі збожжа з 85,4 % пасяўных плошчаў), у Магілёўскай — 720,6 тысячы тон (збожжа ўбрана з 90,1 % пасяўных плошчаў).
Сельгасарганізацыі 14 раёнаў Гомельскай вобласці пачалі ўборку кукурузы на сілас. Сёлета пасевы кукурузы ў рэгіёне былі пашыраны больш чым на шэсць тысяч гектараў і склалі 306 тысяч гектараў. На зялёную масу адведзена звыш 240 тысяч гектараў.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ilya-kryzhevich-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhnivo-2018