У горадзе Куньміне праводзіцца 16-дзённы піўны фэст.
16-дзённы фестываль піва Актобэрфэст, які праводзіцца вось ужо трэці год запар, праходзіць у горадзе Куньміне (правінцыя Юньнань, Паўднёва-Заходні Кітай), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Фэст праходзіць на плошчы ў 12,6 тыс. кв. метраў, уключаючы навес ў 4 тыс. кв. м, пад якім могуць адначасова размясціцца 3 тысячы чалавек. Наведвальнікі фестывалю могуць пакаштаваць розныя віды самабытнага германскага піва, класічныя стравы, такія як свіная рулька і белыя мюнхенскія сасіскі, а таксама прысмакі мясцовай юньнаньскай кухні. Таксама паведамляецца, што на мерапрыемстве выступяць музычныя гурты з Кітая і Германіі. Мерапрыемства, якое праходзіць у Куньмінскім міжнародным выставачным цэнтры, будзе доўжыцца да 25 жніўня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya