Звыш 300 высакародных аленяў плануецца рассяліць у 11 паляўнічых гаспадарках Беларусі ў асенне-зімовым сезоне 2018—2019 гадоў, паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).
Пачынаючы з 2014 года завезена ў паляўнічыя ўгоддзі звыш 950 асобін жывёлы. У асенне-зімовы перыяд 2017—2018 гадоў больш за 350 аленяў трапілі ў Верхнядзвінскі, Драгічынскі, Мазырскі, Ашмянскі, Рэчыцкі, Чашніцкі, Чэрвеньскі, Шаркаўшчынскі, Шклоўскі раёны. У цяперашні час праводзіцца работа па выпуску жывёл з вальераў у паляўнічыя ўгоддзі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/aleni
[4] https://zviazda.by/be/tags/alen