Увечары карэліцкія ратавальнікі прынялі паведамленне, што ў прыёмнае аддзяленне раённай бальніцы паступіў 18-гадовы малады чалавек з тэрмічнымі апёкамі першай-другой ступені (12 працэнтаў паверхні цела).
Высветлілася, што пацярпелы — жыхар гарадскога пасёлка Мір. Напярэдадні юнак на прыватным падворку распаліў мангал. У нейкі момант, праходзячы побач, ён аступіўся і ўпаў на вуглі. Бацькі выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Пацярпелага пасля агляду шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне.
Ратавальнікі нагадваюць: калі вы вырашылі пасмажыць шашлык на дварэ, памятайце, што мангалы і аналагічныя ўстройствы для гатавання ежы на адкрытым агні варта размяшчаць не бліжэй чым за чатыры метры ад пабудоў. Трымайце побач вядро з вадой ці аўтамабільны вогнетушыцель. Будзьце гранічна пільныя і асцярожныя пры абыходжанні з агнём.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/mangal
[5] https://zviazda.by/be/tags/karelichy-0