Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін прызначыў Міхаіла Бабіча паўнамоцным паслом [2] Расіі ў Беларусі, спецпрадстаўніком [3] прэзідэнта РФ па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Адпаведныя ўказы апублікаваныя ў пятніцу на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расіі, піша агенцтва ТАСС [4].
Іншым указам Пуцін вызваліў ад абавязкаў пасла ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, які кіраваў дыпмісіяй з 2006 года.
Раней Бабіч з'яўляўся паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе.
49-гадовы Бабіч нарадзіўся ў Разані, скончыў Разанскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча сувязі, у 1998 годзе - юрыдычны факультэт Маскоўскага інстытута эканомікі, менеджменту і права, у 2000 годзе - Дзяржаўную акадэмію кіравання, у 2005 годзе - факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ. У 1986-1995 гадах ён праходзіў службу на камандных пасадах у Паветрана-дэсантных войсках і войсках КДБ СССР, прымаў удзел у баявых дзеяннях.
Затым змяніў некалькі пасад на грамадзянскай службе, у прыватнасці, у 2002-2003 гадах кіраваў урадам Чачні. Затым 10 гадоў Бабіч з'яўляўся дэпутатам Дзярждумы, а ў 2011 годзе быў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе. Адначасова ён узначаліў Дзяржаўную камісію па хімічным раззбраенні. Жанаты, мае траіх дзяцей.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] http://publication.pravo.gov.ru/Document/View/0001201808240004
[3] http://publication.pravo.gov.ru/Document/View/0001201808240002
[4] http://tass.ru/politika/5486473
[5] https://zviazda.by/be/tags/pasol
[6] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[7] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[8] https://zviazda.by/be/tags/mihaila-babich