У Паднябеснай адбылося сумеснае беларуска-кітайскае антытэрарыстычнае вучэнне «Атакуючы сокал».
Выконваць баявыя задачы ў кітайскі горад Цзінань адправіліся ваеннаслужачыя 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Разам са сваімі калегамі з процілеглага боку еўразійскага мацерыка яны адпрацавалі спецыяльныя дзеянні. Падчас актыўнай фазы вучэння быў праведзены розыгрыш тактычных эпізодаў сумесных дзеянняў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння дзвюх краін па вызваленні заложнікаў і знішчэнні тэрарыстаў. Як зазначыў начальнік штаба — першы намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл палкоўнік Віктар Гулевіч, асабовы склад атрымаў бясцэнны досвед, паказаўшы выдатную вывучку, а таксама імкненне і здольнасць выконваць баявыя задачы на найвышэйшым узроўні.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/placdarm