Ліла у ліпені залева —
Перажылі, што ні кажы!
А ў жніўні новы цуд —
над Крэвам
Шалеюць зорныя
дажджы.
Нябёсы шлюць
выпрабаванне:
Мільёны знічак
падлічыць
І кожнай загадаць
жаданне
Ў кароткай летняе
начы.
Спакуса зорных
абяцанняў
Не парушае
мой спакой.
Навошта мне
мільён жаданняў?
Адно патрэбна —
быць з табой.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga