Кітайскія астраномы выявілі самую багатую ліціем гіганцкую зорку, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Nature Astronomy. Зорка, у якой ліція ў 3 тысяч разоў больш, чым у звычайнай, была выяўлена на адлегласці ў 4,5 тыс. светлавых гадоў ад Зямлі ў кірунку сузор'я Змеяносца ў паўночнай частцы галактычнага дыска Млечнага шляху.
Камандзе даследчыкаў пад кіраўніцтвам астраномаў з Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі КНР пры Акадэміі навук Кітая ўдалося выявіць гэтую зорку пры дапамозе тэлескопа LAMOST, размешчанага ў абсерваторыі Сінлун ў 170 кіламетрах ад кітайскай сталіцы. Знаходка можа праліць больш святла на эвалюцыю Сусвету.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya