17-19 жніўня ў польскім горадзе Любліне прайшоў традыцыйны кірмаш рамёстваў “Ягелонскі кірмаш”. Ён паходзіць ад вядомых Люблінскіх кірмашоў, якія на рубяжы XV i XVI стагоддзяў былі аднымі з самых славутых міжнародных гандлёвых падзеяў.
- Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў сёлета прадставіла майстар па мастацкім роспісе Вольга Івановіч. Яна прадэманстравала вырабы народнага дэкаратыўнага малявання як аднаго з традыцыйных відаў народнай творчасці. Гэта і маляваныя дываны, роспіс па дрэве, тканіне, набіўкі і шмат чаго іншага, - паведаміла Наталля Білімава малодшы навуковы супрацоўнік Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў.
- Ягелонскі кірмаш - гэта мастацка-гандлёвае мерапрыемства, якое спалучае прэзентацыю рамесніцкіх і ручных традыцыйных вырабаў з Польшчы, Украіны, Беларусі і іншых краін з багатай мастацкай праграмай. Падчас кірмашу былі арганізаваны шматлікія выставы, майстар-класы, экскурсіі, канцэрты.
- Кожны год у Любліне збіраецца некалькі сотняў майстроў з суседніх усходніх краін Польшчы, каб паказаць сваю традыцыйную культуру, свае арыгінальныя і ўнікальныя вырабы ручной работы.
Дар'я СПЕВАК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ramyostvy