Муміі ў нас у першую чаргу асацыююцца са Старажытным Егіптам. Аднак даследаванні муміі ўзростам у 5600 гадоў пацвярджаюць, што гэтая пахавальная методыка выкарыстоўвалася задоўга да эры фараонаў. Мяркуецца, што выкарыстанне бальзаміравання пачалося значна раней стварэння Старажытнага царства і пірамід.
Раней лічылася, што муміі пачалі ствараць каля 2500 года да нашай эры. Аднак аналіз пахаванняў, праведзеных у 2014 годзе, адсунуў пачатак муміфікацыі яшчэ на 1500 гадоў. Пра гэта сведчыць новае даследаванне, апублікаванае ў Journal of Archaeologіcal Scіence. Важна, што даследаванне грунтуецца не на кавалках тканіны або смалы, а на рэальна знойдзенай муміі. Навукоўцы паведамляюць, што іх знаходка не з'яўляецца самым раннім пахаваннем, але яна з'яўляецца першым непашкоджаным чалавечым целам, якое было пахавана прыкладна ў 4300 годзе да нашай эры. Гэта паказвае, што муміфікацыю выкарыстоўвалі значна раней за часы прыходу фараонаў да ўлады.
Мумія, пра якую ідзе гаворка, называецца Mummy S. 293 (RCGE 16550). Яна вядомая навукоўцам ужо вельмі даўно, таму што з 1901 года выстаўлена ў музеі Турына. Гэтая мумія ніколі не падвяргалася якім-небудзь метадам аднаўлення і паляпшэння знешняга выгляду, што робіць яе ўнікальным узорам для даследаванняў. Даследаванні паказалі, што цела было забальзамавана пры дапамозе сумесі расліннага алею і хвойнай смалы, а таксама экстракту араматычных раслін і цукру. Гэтая сумесь валодае магутнымі антыбактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Раней лічылася, што муміфікацыя S. 293 была праведзена выключна з дапамогай сухіх пустынных умоў. Егіпецкі рэцэпт бальзамавання быў вызначаны ўпершыню.
Аналіз зносу зубоў паказаў, што чалавек быў ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў, калі яго муміфікавалі. Даследаванне тканіны паказала тое, што ён жыў прыкладна паміж 3650 і 3500 гадамі да нашай эры. Акрамя таго, удалося высветліць, што хвойная смала, якая выкарыстоўвалася для бальзамавання, была імпартаваная ў Егіпет, верагодна, з Блізкага Усходу. Гэта раскрывае больш інфармацыі аб старажытных гандлёвых шляхах
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/mumiya