Пастановай урада ад 28 жніўня № 621 падыходы да аплаты за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі былі зменены.
Згодна з дакументам, размешчаным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, цяпер яна складзе 0,2 базавай велічыні — пры засваенні зместу адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі (раней — у памеры іх кошту), і 0,5 базавай велічыні — пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі за І—XІ класы. Нагадаем, што раней бацькі школьнікаў аплачвалі 50 працэнтаў ад кошту адпаведных камплектаў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, прычым цэны на падручнікі маглі істотна адрознівацца ў розных класах.
Устаноўленая плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ўносіцца да 1 кастрычніка бягучага года законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[6] https://zviazda.by/be/tags/padruchniki