Прычынай стала сутыкненне з грузавіком.
Здарэнне адбылося ўвечары на 116-м кіламетры трасы Мінск — Магілёў каля вёскі Пагост у Бярэзінскім раёне. «Жыгулі» стаялі на ўзбочыне, іх 64-гадовы кіроўца разам са сваім 17-гадовым сынам выпраўляў у машыне тэхнічныя непаладкі. У гэты момант 25-гадовы мінчанін, кіруючы грузавым фургонам «Мерседэс Бенц», наехаў на легкавік. Той ад удару пакаціўся і наехаў на кіроўцу. Па інфармацыі УСК па Мінскай вобласці, у выніку ўладальнік «жыгулёў» атрымаў траўмы, ад якіх сканаў у бальніцы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[6] https://zviazda.by/be/tags/kirouca