У Веткаўскім раёне шмат крыніц, якія жывяць рэкі Бесядзь і Сож. Многія з іх стагоддзямі з'яўляюцца месцамі паломніцтва, у праваслаўныя святы іх асвячаюць, каля іх даюць зарок. Як храмы з'яўляюцца помнікамі дойлідства, так і крыніцы з'яўляюцца помнікамі прыроды і чалавечай духоўнасці. Каля вёскі Неглюбка, калі ехаць да вёскі Слабада, знаходзіцца старажытная крыніца, якая ў засушлівы час ратуе насельніцтва. Вось і сёлета, калі была працяглая бездажджлівая пара, вяскоўцы прыходзілі на гэтую крыніцу, чысцілі, вешалі аброчныя ручнікі.
На гэтым здымку — славутыя майстры неглюбскага ткацтва Людміла Кавалёва і Таццяна Суглоб, якія не стамляюцца працягваць старажытнае рамяство, вучыць майстэрству ўнікальнага ткацтва вясковых дзяўчынак, паказваць свае творы на фестывалях. Жанчыны саткалі дзясяткі ручніковых шэдэўраў і адрадзілі непаўторны неглюбскі святочны жаночы строй.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya