АВЕН. На працы справы ідуць добра, ёсць магчымасць заключэння ўдалых кантактаў з замежнымі партнёрамі. Аднак ваш настрой радасным не назавеш. Калі спатрэбіцца эмацыянальная падтрымка, можаце разлічваць на сяброў. А вось ад непатрэбных сустрэч са староннімі людзьмі лепш адмовіцца, яны могуць неспрыяльна адбіцца на вашай энергетыцы.
ЦЯЛЕЦ. Тыдзень абяцае пачацца з добрых навін, якія адкрыюць перад вамі новыя гарызонты ў асабістым жыцці. Панядзелак акажацца прыемным і гарманічным днём. У сераду на працы і дома магчымыя канфліктныя сітуацыі, таму будзьце асабліва асцярожныя ў словах і ўчынках. Кантралюйце кожны крок, інакш усплёск эмоцый з наступнымі разборкамі практычна немінучы.
БЛІЗНЯТЫ. Вы будзеце шмат працаваць, займацца творчымі праектамі, якія абяцаюць прыбытак і поспех. Кола знаёмстваў пашырыцца. Будзеце размаўляць на цікавыя тэмы, атрымаеце незвычайную прапанову. Выхадныя дні зоркі раяць правесці на людзях.
РАК. Ваш азартны настрой у пачатку тыдня можа змяніцца на дзелавы ў яго сярэдзіне. У сераду і чацвер лепш з годнасцю саступіць начальству, чым спрачацца і ўпарціцца. Выхадныя дні акажуцца ўдалымі, калі вы не забудзецеся пра інтарэсы блізкіх людзей.
ЛЕЎ. На гэтым тыдні дзейнічайце не спяшаючыся, настойліва прасоўваючыся да пастаўленай мэты. У панядзелак не варта асабліва перажываць за іншых і ўзвальваць на плечы чужы клопат. У кожнага свае праблемы і спосабы іх вырашэння. Інакш вы будзеце папраўляць свечкі ў чужой царкве. У сераду і чацвер варта нагадаць начальству пра свае таленты і дасягненні. У пятніцу магчыма прапанова аб пераходзе на новую працу, але ваша рашэнне павінна быць прадуманым. Пасля дастаткова напружанага тыдня варта добра адпачыць у законныя выхадныя дні.
ДЗЕВА. На гэтым тыдні не варта расслабляцца на працы, інакш вас абвінавацяць у ляноце, магчымы канфліктныя сітуацыі. Неабходна засяродзіцца на самым галоўным, пакінуўшы ў спакоі не такія значныя дробязі. Спатрэбяцца сілы і энергія для рэалізацыі вашых ідэй і планаў. У сераду будзе неабходна задзейнічаць такія якасці, як актыўнасць і рашучасць. У чацвер можа здарыцца небывалы ўздым працаздольнасці, многае паспееце. Не прапусціце гэты залаты час. У выхадныя не сядзіце дома, выбірайцеся ў госці да сяброў.
ШАЛІ. Тыдзень добры для тых, хто аддае перавагу актыўнаму ладу жыцця. Ён схіляе да творчасці, але патрабуе вялікай рухавасці. Ідэі могуць сыпацца з вас, нібы з рога дастатку. Высокая магчымасць атрымання пазітыўных навін у прафесійнай сферы. Паспрабуйце стрымліваць раздражняльнасць, інакш у эмацыянальным парыве можаце наламаць дроў на пару ацяпляльных сезонаў наперад. Серада — выдатны дзень для набыцця новых ведаў, пастаўцеся да гэтага працэсу сур'ёзна. У суботу адарвіцеся ад усіх спраў і клопатаў і проста памарце пра будучыню, магчыма, у гэты момант вас наведае выдатная ідэя.
СКАРПІЁН. Груз праблем, які застаўся з мінулага тыдня, вы здолееце скінуць і будзеце гатовы да вырашэння новых задач, а творчы настрой дазволіць здзіўляць сяброў і калег свежымі ідэямі. Можаце разлічваць на пахвалу ад начальства. У сераду не спяшайцеся дзяліцца сваімі геніяльнымі думкамі, пакіньце іх пакуль у таямніцы. Выхадныя падораць прыемныя ўражанні.
СТРАЛЕЦ. Тыдзень можа аказацца вельмі паспяховым. Атрымаеце прапанову аб нядрэннай падпрацоўцы. І можаце вырашыць усе свае матэрыяльныя праблемы. У панядзелак сёе-тое можа застаць вас знянацку, затое аўторак і серада прынясуць жаданую ўдачу. Пабольш упэўненасці ў сабе і дыпламатычнасці. Да выхадных у сям'і адновіцца атмасфера даверу і ўзаемаразумення.
КАЗЯРОГ. Гэты тыдзень будзе напоўнены падзеямі: знаёмства з новымі людзьмі, сустрэчы і паездкі. Шмат будзе цікавай і разнастайнай працы. Аднак паспрабуйце не стаміцца і не пераацаніць свае сілы. У панядзелак вам, магчыма, давядзецца звярнуцца па дапамогу да сяброў. У сераду працаздольнасць будзе на небывалым узроўні, зможаце зрынуць горы. Пятніца спрыяльная для паездак, камандзіровак і пачатку падарожжаў.
ВАДАЛІЎ. Для вас цяпер адно з самых хвалюючых пытанняў — гэта пытанне кар'еры. Вам неабходна вызначыцца, што вы хочаце ад жыцця. Самы час змяніць сістэму каштоўнасцяў, пазбавіцца ад ілюзій. Паспрабуйце дапамагаць навакольным, але не ўзвальваць усе праблемы на сябе. Пакажыце сваю прывабнасць у сяброўскай кампаніі. Наведайце цікавую выстаўку, гэта ўзбагаціць вас.
РЫБЫ. Добры час для вырашэння асабістых і службовых праблем. Вялікі шанц знайсці сродкі для рэалізацыі сваіх ідэй. Будзеце пастаянна адчуваць падтрымку навакольных амаль ва ўсіх сваіх пачынаннях. Магчымы пазітыўныя перамены на працы. Чацвер будзе насычаны зносінамі з рознымі людзьмі, што можа вас стаміць. Паспрабуйце ўсё ж быць ветлівым, цікавым і абаяльным суразмоўнікам. Добра было б у выхадныя аднавіць патрачаныя сілы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/garaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/garaskop-na-tydzen