Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі рыхтуе да пачатку новага тэлесезона хранікальна-дакументальны фільм пра Белавежскую пушчу. У здымках, якія праходзілі цягам года па-за звыклымі турыстычнымі маршрутамі, прынялі ўдзел пастаянныя героі: гарадская сям'я, якая пераехала ў пушчу і цалкам змяніла лад жыцця, спалучаючы Wі-Fі з самаробным хлебам і ткацтвам. Акрамя таго, у фільме ўзялі ўдзел навукоўцы, якія даследуюць багаты свет Белавежскай пушчы: арнітолагі, беларускія ды польскія спецыялісты па паводзінах ваўкоў, а таксама зубразнаўцы.
Яшчэ адной прэм'ерай сезона ад Агенцтва тэленавін абяцае стаць вялікая суботняя праграма, назва якой пакуль трымаецца ў сакрэце: новы фармат, які спалучыць актуальныя навіны з усяго свету і іх абмеркаванне ў інтэрнэце. А ў 2019 годзе гледачам прапануюць новыя спецпраекты, прысвечаныя Году малой радзімы і Еўрапейскім гульням, а таксама шматсерыйны цыкл фільмаў «Лёс гігантаў 5».
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen