Нагадаем, што з 28 верасня ўкраінскім бокам па ўзгадненні з чыгуначнымі адміністрацыямі Беларусі, Літвы і Латвіі ў рамках рэалізацыі пілотнага праекту быў прызначаны цягнік “чатырох сталіц” № 31/32 Кіеў — Мінск — Вільнюс — Рыга.
Цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Кіеў-Пасажырскі 28 верасня, 4, 12,18, 26 кастрычніка, 2, 8, 16, 22, 30 лістапада і 6 снежня ў 13.42, прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 23.35 (час адпраўлення са сталіцы Беларусі — 0.02 наступных сутак), на станцыю Вільнюс — 4.25 (час адпраўлення 4.30), на канчатковую станцыю Рыга-Пасажырская цягнік прыбудзе ў 9.06.
Са станцыі Рыга-Пасажырская цягнік адправіцца 29 верасня, 5, 13,19, 27 кастрычніка, 3, 9, 17, 23 лістапада, 1 снежня і 7 снежня ў 11.10, у Вільнюс ён прыбудзе ў 15.48 (час адпраўлення з Вільнюса — 15.53), на станцыю Мінск-Пасажырскі цягнік прыбудзе ў 20.17 (адправіцца ў 20.47). На станцыю Кіеў-Пасажырскі новы цягнік будзе прыбываць у 6.42 30 верасня, 6, 14,20, 28 кастрычніка, 4, 10, 18, 24 лістапада, 2 снежня і 8 снежня.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, кошт праезду па стану на 30 жніўня ад Мінска да Вільнюса ў купэйным вагоне складае 51 рублёў 16 капеек, а ад Мінска да Рыгі ў купэйным вагоне — 92 рублі 13 капеек.
Больш падрабязна з раскладам руху цягніка № 31/32 Кіеў — Мінск — Вільнюс — Рыга можна азнаёміцца на афіцыйным сайце [1] Беларускай чыгункі, а таксама па тэлефоне даведачнай службы 105.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://www.rw.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bch
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka