У Беларусі павышаюцца тарыфныя стаўкі педагогам і работнікам сістэмы аховы здароўя, а таксама тарыфная стаўка першага разраду ўсім бюджэтнікам. Адпаведны праект пастановы Савета Міністраў падрыхтаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы і адобраны ім, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
"Кіраўніком дзяржавы надаецца вялікая ўвага на дабрабыт грамадзян Беларусі. І асабліва гэта датычыцца бюджэтнай сферы, чым і прадыктаваны прапанаваныя змены", - адзначыў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.
Праектам пастановы прадугледжана павышэнне з 1 верасня заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў аховы здароўя і адукацыі за кошт ўстанаўлення павышэння тарыфных ставак, акладаў і даплат.
Так педагагічным работнікам (уключаючы асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу) і памочнікам выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў прадугледжана павышэнне тарыфных ставак на 20%. Даплаты ўрачоў і медыцынскіх сясцёр павысяць у памеры 20% і 13% адпаведна. Павышэнне акладаў правізараў, фармацэўтаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў складзе ад 40 да 100%.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/zarabotnaya-plata