1 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту, што ў вёсцы Азярцо пад Мінскам, адбудзецца ўжо дзясяты па ліку фестываль «Камяніца».
На галоўнай музычнай сцэне выступяць гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» і этна-трыа «Троіца», рок-музыкант Лявон Вольскі ў дуэце з джазменам, саксафаністам Паўлам Аракелянам і лірык Зміцер Вайцюшкевіч у суправаджэнні
WZ-Оrkіеstrа, каларытныя фолк-металісты з гурта Trоllwаld, а таксама госці з блізкага замежжа — фолк-калектыў Jоrуj Klос з Украіны, стыль якога крытыкі вызначаюць як «казацкі брэйк-біт» ды «ўкраінскі абрадавы хіп-хоп» і «Тесто» з Расіі, які ператварае традыцыйныя напевы ў цалкам сабе сучасныя танцавальныя кампазіцыі з жывымі і электроннымі інструментамі.
Арганізатары фестывалю абяцаюць зрабіць яго найлепшым за дзесяць гадоў па ўсіх параметрах. «Мы пастараемся, каб усім гасцям, і дарослым, і дзецям, было камфортна. Запланавана некалькі музычных сцэн, мноства забаўляльных пляцовак і прыгожых выступленняў, кірмаш народных майстроў, вялікі фудкорт», — гаворыць каардынатар «Камяніцы-2018» Алег Пашак.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/kamyanica-0