Такія першарадныя задачы паставіў Міністэрству фінансаў Аляксандр Лукашэнка, расказаў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч пасля нарады ў беларускага лідара [3]:
– Кіраўнік дзяржавы паставіў досыць дакладныя задачы аб тым, як дзейнічаць Міністэрству фінансаў. Усе нацэлена на тое, каб забяспечваць дабрабыт нашага насельніцтва, і ўся праца – і ўрада, і Міністэрства фінансаў у прыватнасці – павінна быць падпарадкавана гэтай задачы. Першачарговыя задачы – гэта праца над бюджэтам на будучы год, падрыхтоўка прагнозных дакументаў так, каб яны адказвалі тым праграмным дакументам, якія прынятыя ў краіне, а таксама праца актыўная на знешнім контуры на фінансавых рынках для таго, каб знайсці крыніцы для далейшага развіцця нашай эканомікі, адшукваць рэсурсы.
Беларусь сябе зарэкамендавала як надзейны партнёр і для расійскага, і для заходняга рынкаў. Тут мы дысцыплінаваныя ў выкананні сваіх абавязацельстваў, таму асноўная задача –працаваць і на гэтых рынках, прыцягваць рэсурсы, дапамагаць фінансава тым прадпрыемствам, якія развіваюцца, на якіх наведзены парадак і якія будуць даваць канкурэнтаздольную прадукцыю ў будучыні.
Прэзідэнт яшчэ раз казаў пра тое, што павінен быць наведзены парадак, дысцыпліна ва ўсіх падведамасных прадпрыемствах, міністэрствах. Мы гэтую задачу забяспечым, будзем вырашаць.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] http://zviazda.by/be/news/20180831/1535716116-alyaksandr-lukashenka-va-uradze-pavinna-byc-abnaulenne-bez-zastoyu
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministr-finansau
[5] https://zviazda.by/be/tags/finansy
[6] https://zviazda.by/be/tags/maksim-ermalovich
[7] https://zviazda.by/be/tags/narada-u-prezidenta