У Манака адбылася жараб'ёўка групавога этапу Лігі Еўропы. Адзіны беларускі прадстаўнік — барысаўскі клуб — будзе сапернічаць з футбалістамі англійскага "Чэлсі" з Лондана, грэчаскага ПАОК з Пірэя і венгерскага "Відзі" з Секешфехервара.
Матчы групавога этапу пройдуць з 20 верасня да 13 снежня. Паядынкі стадыі плэй-оф пачнуцца 14 лютага 2019 года, фінальны матч лігі Еўропы адбудзецца 29 мая на полі стадыёна "Алімпійскі" ў азербайджанскім Баку.
Таксама ў Манака стала вядома імя найлепшага гульца Лігі Еўропы сезона 2017/2018, ім стаў форвард мадрыдскага "Атлетыка" Антуан Грызман. Нагадаем, у фінале іспанскі клуб абыграў "Марсэль", Антуан Грызман згуляў у васьмі матчах розыгрышу, у якіх забіў шэсць мячоў і зрабіў дзве выніковыя перадачы. На чэмпіянаце свету ў Расіі нападаючы ў складзе зборнай Францыі заваяваў залатыя медалі.
Таксама стала вядома, што УЕФА плануе стварэнне трэцяга еўракубка. З 2021 года апроч Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы будзе праводзіцца яшчэ адзін турнір. Ён зойме трэцяе месца ў іерархіі, у ім будуць гуляць пераважна клубы з невялікіх футбольных краін. Плануецца, што з 2021 года ў асноўнай стадыі Лігі Чэмпіёнаў таксама будуць прымаць удзел 32 каманды, Ліга Еўропы скароціцца з 48 да 32 камандаў, у трэцім еўракубку, назва якога пакуль невядомая, прымуць удзел 32 клубы.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/liga-europy
[4] https://zviazda.by/be/tags/barysauski-bate