У Нацыянальным гістарычным музеі адбылася паэтычная сустрэча ўдзельнікаў Міжнароднага круглага стала пісьменнікаў "Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго", які пройдзе ў гэтыя выходныя ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці ў рамках XXV Дня беларускага пісьменства.
У сустрэчы прынялі ўдзел літаратары з Беларусі, Расіі, Польшчы, Казахстана, Літвы, Латвіі, Украіны, Кыргызстана, Ірана, Эквадора і іншых краін.
У выкананні аўтараў прагучалі творы на нацыянальных мовах, пераклады класікаў беларускай літаратуры на розных мовах свету, а таксама вершы замежных аўтараў на беларускай мове.
Для гасцей і ўдзельнікаў сустрэчы была арганізавана экскурсія па экспазіцыях гістарычнага музея.
Ганна ЗАНКАВІЧ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-belaruskaga-pismenstva