У братоў Уладзіслава і Савы ХАХЛОВЫХ з пасёлка Мачулішчы Мінскага раёна ў школьных ранцах будуць захоўвацца новенькія падручнікі, дзённікі, сшыткі, карты. Cа сваёй матуляй Алесяй хлопцы прыехалі ў сталічную кнігарню «Акадэмкніга», бо, акрамя прадметных падручнікаў, ім неабходна набыць і дапаможную літаратуру, каб як след падрыхтавацца да новага навучальнага года, да заняткаў, якія неўзабаве пачнуцца. Хлопчыкі будуць вучыцца ў Мачулішчанскай сярэдняй школе: Сава пойдзе ў пяты клас, Уладзіслаў — у трэці. На гэтым здымку адзін з братоў — Сава (на фота злева) упершыню трымае сапраўдны кніжны рарытэт — факсіміле старажытнага буквара, які ўжо заўтра будзе прэзентаваны на Дні беларускага пісьменства ў Іванаве. Кніга, як сцвярджаюць выдаўцы, у хуткім часе стане даступнай шырокай публіцы, у тым ліку і сучасным школьнікам. Што цалкам лагічна — цяга да ведаў, да кніг, да асветы была нашай адметнай рысай на працягу стагоддзяў.
Анатоль КЛЯШЧУК, Ганна ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-vedau