Першага верасня ў Верхнім горадзе сталіцы грузінскі фэст ізноў сабраў мноства людзей. Многія не чакалі вечара, калі на сцэну выйдзе Ніно Катамадзэ, і прыйшлі нават да афіцыйнага адкрыцця, на якім выступіў мэр Мінска Андрэй Шорац і госці з Грузіі.
Свята «Тбілісоба» праходзіць у Мінску ўжо некалькі гадоў і стаў адным з любімых бясплатных фестываляў для мінчан: тысячы людзей прыходзяць знаёміцца з культурай і традыцыямі Грузіі, а таксама музыкай і, вядома, кухняй.
На канцэрце выступілі легендарны грузінскі ансамбль песні і танца «Эрысіёні» з праграмай «Легенды Грузіі», ансамбль «Грузінскія галасы», а таксама вядомая джазавая спявачка Ніно Катамадзэ. Для наведвальнікаў працавалі больш за трыццаць кропак харчавання на фуд-корце, грузінскі маркет, «Куток традыцый», парк актыўных забаў, «Турбазар», скейт-парк, дэнс-сцэна, дзіцячая зона, стрыт-кінатэатр.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/tbilisoba