Паводле рэйтынгу 100 самых зручных гарадоў для жыцця, апублікаванаму ў англійскім часопісе «The Economist», сталіца Аўстрыі Вена упершыню «пацясніла» аўстралійскі Мельбурн і заняла першае месца. Таксама ў рэйтынг трапілі 10 гарадоў Кітая, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Вена і Мэльбурн набралі па 100 балаў у сферах аховы здароўя, адукацыі і інфраструктуры, аднак Вена атрымала перамогу, паколькі там скараціліся тэракты, адзначаны нізкі ўзровень злачыннасці і агульная стабільнасць. Астатнімі гарадамі першай дзясяткі сталі Осака, Калгары, Сіднэй, Ванкувер, Таронта, Токіа, Капенгаген і Адэлаіда. Сярод кітайскіх гарадоў ў рэйтынг увайшлі Сянган (35-е месца), Тайбэй (58-е месца), Сучжоу (74-е месца), Пекін (75-е месца), Цяньцзінь (77-е месца), Шанхай (81-е месца), Шэньчжэнь (82-е месца), Далянь ( 90-е месца), Гуанчжоу (95-е месца) і Цындаа (97-е месца).
У рэйтынг увайшлі 100 са 140 гарадоў па такіх крытэрах, як культура і навакольнае асяроддзе, адукацыя, інфрастуркутра, ахова здароўя і стабільнасць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya