Урад Кітая выдзеліў сродкі на ліквідацыю наступстваў стыхіі.
Цэнтральны ўрад Кітая выдзеліў 220 млн юаняў (каля 32 млн долараў) на барацьбу з паводкамі ў правінцыях Шаньдун і Аньхой. Пра гэта паведаміла Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Міністэрства фінансаў і Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі выдзелілі правінцыям Шаньдун і Аньхой 150 млн і 70 млн юаняў адпаведна. Сродкі будуць накіраваныя на перамяшчэнне пацярпелых і забеспячэнне іх асноўных жыццёвых патрэбаў, аднаўленне пашкоджаных дамоў і выплату кампенсацый сем'ям загінулых, паведамілі ў міністэрстве.
Ведамствы па ліквідацыі наступстваў прыродных бедстваў запусцілі рэжым надзвычайнага рэагавання чацвёртага ўзроўню ў вышэйназваных двух правінцыях, а таксама накіравалі ў пацярпелыя раёны рабочыя групы і гуманітарную дапамогу, уключаючы 3000 палатак, 5000 складных ложкаў і 80 тысяч прадметаў адзення і коўдраў.
Як вядома, у правінцыі Аньхой у выніку паводак пацярпела каля за 2,6 млн чалавек, 12 чалавек загінулі, адзін прапаў без вестак. У правінцыі Шаньдун пацярпела каля 3,8 млн чалавек, шасцёра загінулі, 15 лічацца прапаўшымі без вестак.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya