Налічваецца ў Кітаі.
Кітайскі інфармацыйны цэнтр Інтэрнэту (CNNIC) апублікаваў «Статыстычны даклад аб становішчы развіцця кітайскай сеткі bнтэрнэт», у якім было адзначана, што да чэрвеня 2018 года колькасць кітайскіх Інтэрнэт-карыстальнікаў дасягнула 802 млн чалавек, працэнт пранікнення Інтэрнэту склаў 57,7 %, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Колькасць карыстальнікаў мабільнага Інтэрнэту дасягнула 788 млн чалавек. Каля 98,3% інтэрнэт-карыстальнікаў злучаюцца з сеткай праз мабільныя прылады. Больш за 800 млн кітайскіх карыстальнікаў спрыяюць развіццю індустрыі інтэрнэту. З аднаго боку, электронная камерцыя і мабільныя плацяжы працягваюць распаўсюджвацца. Да чэрвеня гэтага года 71% сеткавых аматараў ажыццяўлялі пакупкі ў інтэрнэце і карысталіся анлайн-плацяжамі, а 71,9% карыстальнікаў мабільных тэлефонаў аплачвалі пакупкі з дапамогай мабільных плацежных сістэм.
З іншага боку, каэфіцыент карыстання фінансавых анлайн-прадуктаў у Кітаі вырас з 16,7% канца 2017 г. да 21% у чэрвені 2018 г. , колькасць абанентаў вырасла на 39,74 мільёна чалавек. Акрамя таго, вялікая колькасць Інтэрнэт-карыстальнікаў таксама спрыяе павелічэнню тэмпу развіцця урадавых паслуг анлайн. Да чэрвеня 2018 года колькасць карыстальнікаў такіх паслуг дасягнула 470 млн чалавек і заняла 58,6% ад агульнай колькасці карыстальнікаў інтэрнэту.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya