ВУП чатырох кітайскіх гарадоў у першай палове года перасягнуў знакавы ўзровень.
У першай палове гэтага года валавы ўнутраны прадукт Пекіна, Шанхая, Гуанчжоу і Шэньчжэня ўпершыню адначасова перавысілі адзнаку ў трыльён юаняў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
У прыватнасці, ВУП горада Шанхай за першыя шэсць месяцаў 2018 года склаў больш за 1, 5 трыльёна юаняў. Пекін размясціўся на другім месцы па велічыні ВУП - 1,4 трыльёна юаняў. Паказчыкі Шэньчжэня і Гуанчжоу дасягнулі 1,1 трыльёна і 1,07 трыльёна юаняў адпаведна. Рэальныя наяўныя падушавыя даходы ў гэтых гарадах дасягнулі прыкладна 30 тысяч юаняў.
Сярод вышэйзгаданых чатырох гарадоў Шэньчжэнь лідзіруе па тэмпу росту ВУП, гэты паказчык склаў 8%. Паказчык росту ВУП Шанхая, Пекіна і Гуанчжоу склаў 6,9%, 6,8% і 6,2% адпаведна. Паводле атрыманых выніках статыстычных аддзелаў, эканоміка ў розных гарадах Кітая развівалася стабільна і паказвала тэндэнцыю да паляпшэння.
Лічыцца, што агульныя прычыны росту эканомікі ў найбуйнейшых гарадах Кітая заключаюцца ў трох аспектах. Па-першае, сфера паслуг стала апорай для эканамічнага росту, унёсшы вялікі ўклад у развіццё эканомікі. Па-другое, апрацоўчая прамысловасць характарызуецца больш высокім узроўнем. Цяпер ідзе працэс трансфармацыі і аптымізацыі трэцяй індустрыі, і новыя стратэгічныя галіны прамысловасці сталі важнымі напрамкамі развіцця найбуйнейшых гарадоў. Па-трэцяе, інавацыя з'яўляецца новым стымулам развіцця эканомікі. Новыя фарматы бізнесу і прадукты бесперапынна з'яўляюцца ў дадзеных чатырох гарадах. Сярэдні тэмп росту колькасці кампаній у розных сферах у Шэньчжэне ў першай палове года перавысіў 20%, а ў Пекіне быў атрыманы цэлы шэраг вынікаў важных фундаментальных даследаванняў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya