«Думаю, мы будзем разглядаць пытанні ўдасканалення арганізацыйнай структуры Міністэрства энергетыкі, у тым ліку накіраванага на аптымізацыю колькасці персаналу з улікам укаранення высокаэфектыўных тэхналогій і абсталявання. Самае галоўнае, каб пры гэтым захавалася функцыянальнасць беларускай энергасістэмы, яе надзейнасць. Сярод асноўных задач — увод у эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі ва ўстаноўленыя тэрміны, яе паспяховая інтэграцыя ў энергасістэму і эканоміку краіны, павышэнне эфектыўнасці работы энерга- і газазабеспячальных арганізацый. Таксама ў цэнтры ўвагі будзе павышэнне якасці аказання паслуг па электра- і газазабеспячэнні».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert