Мужчынская зборная Беларусі па футболе сабралася ў Мінску, свой першы дзень разам каманда завяршыла вялікай прэзентацыяй. Яна адбылася на пляцоўцы каля мастацкага музея і па суседстве са стадыёнам «Дынама», новую экіпіроўку для зборнай вырабіла кампанія «Macron».
Афіцыйную цырымонію адкрыла маштабнае свята для балельшчыкаў: шоу барабаншчыкаў, выступленне вядомай фолк-выканаўцы Shuma, інтэрактыў вулічнага тэатра і розныя конкурсы. Трэба адзначыць, што балельшчыкаў сабралася не мала, ва ўсіх аматараў футбола ў гэты вечар была магчымасць зрабіць сэлфі з гульцамі і, вядома, атрымаць аўтографы.
У новай форме каманда згуляе ўжо зусім хутка, нагадаем, што дэбют нацыянальнай зборнай Беларусі ў Лізе Нацый намечаны на суботу, 8 верасня. Паядынак супраць каманды Сан-Марына адбудзецца на стадыёне «Дынама» і пачнецца ў 19.00.
Дар’я Лабажэвіч
Фота Ганны Занкавіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/ftubol
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-zbornaya
[6] https://zviazda.by/be/tags/muzhchynskaya-zbornaya-belarusi-pa-futbole
[7] https://zviazda.by/be/tags/forma