«Правядзенне 31-га міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў у Мінску адкрые новыя магчымасці для ўдзелу Беларусі ў міжнародных праектах. Спадзяёмся, што ўдзел вялікай колькасці касманаўтаў, прадстаўнікоў еўрапейскіх касмічных агенцтваў і NASA ў кангрэсе дазволіць нам больш якасна ўключыцца ў міжнародную касмічную дзейнасць. У нас ёсць усе падставы для гэтага ў выглядзе навуковых дасягненняў, якія актыўна выкарыстоўваюцца. У беларускіх арганізацый, вядома ж, ёсць жаданне ўдзельнічаць у новых міжнародных касмічных праектах. Яны цяпер рэалізуюцца ўжо па многіх напрамках».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert