Маладыя мінчане Сяргей і Кацярына Касякі і іхні аднагадовы сынок Павел любяць вандраваць па святочных кірмашах і фестывалях, якія праходзяць не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах і вёсках.
А яшчэ яны любяць адзяваць аднолькавыя майкі з арнаментам, як на гэтым здымку, падкрэсліваючы сваё беларускае паходжанне і павагу да сваёй радзімы. Мінулымі выхаднымі наш фотакарэспандэнт сустрэў Касякоў у мястэчку Ракаў Валожынскага раёна, дзе праводзіўся фестываль нацыянальных культур.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya