У рамках агульнарэспубліканскай дабрачыннай кампаніі «Дзеці ідуць у школу!», Заводскай раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа арганізавана экскурсія «Наш любімы Заводскі раён» для дзяцей з сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам.
Падчас экскурсіі дзеці наведалі мемарыяльны комплекс «Трасцянец». Напрыканцы мерапрыемства дзецям былі ўручаны падарункі да новага навучальнага года. Партнерамі мерапрыемства сталі Заводское раённае г. Мінска аб'яднанне арганізацыі прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Заводская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі горада Мінска, РУУС Заводскага раёна горада Мінска.
Таццяна ТКАЧОВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/tags/chyrvony-kryzh