Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» праводзіць XІV фестываль-конкурс дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі «Свежы вецер».
Да ўдзелу ў ім запрашаюць вучняў 7—9 класаў, якія займаюцца журналістыкай, удзельнічаюць у падрыхтоўцы і выпуску радыё- і відэапраграм, інтэрнэт-блогаў, дзіцячых газет і часопісаў. Тым, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў творчым спаборніцтве, неабходна да 15 верасня накіраваць у аргкамітэт заяўку і конкурсныя матэрыялы, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.
Ахвотныя павінны прадставіць тры апошнія выпускі выдання, блогеры — суправаджальнае эсэ з апісаннем мэты вядзення блога і інтэрнэт-спасылку на рэсурс, радыё- або тэлепраграму, працягласць якой павінна складаць не больш за 7-8 хвілін.
У ліку патрабаванняў да матэрыялаў — змястоўнасць і інфармацыйная насычанасць, адпаведнасць структуры і фармату, арыгінальнасць афармлення і тэхнічнага выканання, сацыяльная значнасць, грамадская і тэматычная накіраванасць.
Для ўдзелу ў фінале, які адбудзецца ў кастрычніку — лістападзе, будуць адабраны найлепшыя работы. Пераможцы фестывалю-конкурсу атрымаюць галоўны прыз — «Хрустальнага зубра». Вынікі будуць апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі і на афіцыйным сайце «Зубраняці». Мэта мерапрыемства — стварэнне ўмоў для эфектыўнага фарміравання інфармацыйнай культуры, патрэбы да самарэалізацыі вучняў у галіне дзіцячай журналістыкі. Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства адукацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/smi
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalistyka
[6] https://zviazda.by/be/tags/svezhy-vecer
[7] https://zviazda.by/be/tags/zubranya-1
[8] https://zviazda.by/be/tags/srodki-masavay-infarmacyi