Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 верасня па заканчэнні працоўных мерапрыемстваў далучыўся да ўборцы ўраджаю бульбы і бахчавых на сваім прысядзібным участку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Усяго на прэзідэнцкім участку вырошчваецца бульба некалькіх гатункаў - "Уладар", "Каралева Ганна" і "Саціна". У гэты дзень прыбралі ўсе тры, і адразу ж бульбу адсартавалі. Нягледзячы на часткова засушлівае лета, год выдаўся бульбяным, а ўраджай на прэзідэнцкім поле атрыманы прыстойны - з плошчы ў 1,5 га прыбралі 60 т. Такім чынам, ураджайнасць склала 400 ц / га.
Характэрна, што гатунак "Уладар" выведзены беларускімі аграномамі, а астатнія два - нямецкай селекцыі. Аднак з улікам таго, што яны вырошчваюцца ўжо не першы год, у іх з'явіліся і беларускія "ноткі" - айчынныя навукоўцы пастаянна працуюць над удасканаленнем гатункаў, іх адаптацыяй да мясцовых умоў.
Парадавалі і кавуны, якім нетыпова спякотныя для Беларусі некалькі летніх тыдняў пайшлі толькі на карысць - дадалі смаку і водару. У гэтым Аляксандр Лукашэнка і яго памочнікі па ўборцы ўраджаю змаглі пераканацца прама ў полі, прадэгуставаўшы салодкую ягаду.
Бахчавых на плошчы ў 1,6 га 5 верасня сабралі 42 т, але гэта толькі на адным полі. Сельгасработы на падворку Прэзідэнта працягнуцца і ў наступныя дні.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://www.belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka