Пляцоўкай сімпозіума «Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы і перспектывы» стала найстарэйшая ВНУ Беларусі — Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія. Мерапрыемства доўжыцца два дні — з 6 па 7 верасня. Нагодай для сустрэчы навукоўцаў стаў V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў кастрычніку ў Магілёве.
— У рамках пленарнага пасяджэння канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць фарміраванне інавацыйных сістэм жывёлагадоўлі Беларусі і Расіі, у прыватнасці магчымасці стварэння адзіных спецыялізаваных селекцыйна-генетычных цэнтраў. Размова таксама пойдзе аб распрацоўцы сістэм машын сельскагаспадарчага прызначэння і кааперацыі дзвюх краін у гэтай сферы. У цэнтры ўвагі спецыялістаў будуць у тым ліку пытанні развіцця сістэм прафесійнай і вышэйшай аграрнай адукацыі ў Саюзнай дзяржаве, — паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
У першы дзень навуковага форуму запланавана праца трох тэматычных секцый, а таксама выстаўка прадукцыі аграпрамысловых комплексаў Беларусі. У пятніцу пройдзе пленарнае пасяджэнне канферэнцыі з удзелам парламентарыяў, навукоўцаў, прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі. Мадэратарамі дыскусіі выступаюць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў і намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па аграрна-харчовай палітыцы і прыродакарыстанні Сяргей Белавусаў.
Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/agraryi-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanferencyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/sayuznaya-dzyarzhava
[6] https://zviazda.by/be/tags/v-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii