Ігар ЖУК, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў:
«Дакладны алгарытм работы са старым і пустуючым жыллём паспрыяе навядзенню парадку ў сельскіх населеных пунктах і гарадах. Скарачэнне выдаткаў і дакументаабароту, больш аператыўныя спосабы ўключэння ў абарот, магчымасць прамога продажу або выстаўлення на аўкцыён станоўча адаб'юцца на вырашэнні гэтага пытання. У Гродзенскай вобласці работа па ўключэнні ў абарот старых і пустуючых дамоў вядзецца сістэмна. Для вырашэння праблемы створана рабочая група. Распрацаваны метадычныя мерапрыемствы, дзе былі дадзены тлумачэнні розных нюансаў, а іх пры гэтым працэсе нямала. Актыўна выкарыстоўваецца вопыт раёнаў, дзе найбольш паспяхова працуюць у гэтым кірунку. Новы ўказ дазволіць актывізаваць і зрабіць працу ў гэтым кірунку больш эфектыўнай».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert