Школьнікі Першамайскага раёна наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Мерапрыемства арганізавана Першамайскай раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў рамках агульнарэспубліканскай дабрачыннай кампаніі «Дзеці ідуць у школу!» Для дзяцей была арганізавана аглядная экскурсія па бібліятэцы з наведваннем Музея кнігі і агляднай пляцоўкі Нацыянальнай Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, а таксама займальныя гульні з валанцёрамі з ДУА «Мінскі гарадскі педагагічны каледж». Напрыканцы мерапрыемства дзецям былі ўручаны падарункі.
Партнёры мерапрыемства: Нацыянальная бібліятэка Беларусі і РУП "Навукова-практычны цэнтр НАНБ па харчаванні".
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-chyrvony-kryzh
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-bibliyateka-belarusi