У Кітаі распрацавана ўнікальная прылада.
Паводле інфармацыі, атрыманай у Цзыліньскім універсітэце, каманда Лін Хайбах з Хімічнага інстытута стварыла вугляродны матэрыял для батарэй з высокімі эксплуатацыйнымі характарыстыкамі з рысавай шалупіны, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
З дапамогай гэтага матэрыялу каманда распрацоўвае свінцова-вугальныя акумулятары, якія па характарыстыках могуць дасягнуць перадавога міжнароднага ўзроўню. Зараз гэты навуковы вынік ужо ўстаў на лінію вытворчасці стотоннага кандэнсатара і кілатоннага акумулятара.
Атрыманы вынік увасобіў комплексны вытворчы ланцужок вугляроднага матэрыялу з рысавай шалупіны, свінцова-вугальнага акумулятара і прадукцыі. Матэрыял, галоўным чынам, будзе выкарыстаны ў крыніцы харчавання аўтамабіляў, камбінаванай рухаючай сіле і запасе энергіі.
Дзякуючы намаганням на працягу больш за 10 гадоў, каманда распрацавала свінцова-вугальны акумулятар па даступным кошце. У параўнанні з простым свінцова-кіслотным акумулятарам, тэрмін службы свінцова-вугальных акумулятараў павялічыўся ў шэсць разоў, хуткасць зарадкі - у восем разоў, магутнасць разрадкі - у тры разы. Разам з гэтым, свінцова-вугальныя акумулятары валодаюць нізкім сабекоштам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya